- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- 26 кастрычніка 2017 года - "Творчы вечар" з Галінай Шаблінскай
- 26 кастрычніка 2017 года - "Творчы вечар" з Галінай Шаблінскай
“Набыткі і праблемы маладой літаратуры, стартавая пляцоўка – часопіс “Маладосць” – так вызначана тэма “Творчага вечара”, госці студыі: галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, намеснік галоўнага рэдактара паэт Дзмітрый Шулюк, а таксама актыўныя аўтары гэтага літаратурнага выдання - калумніст Канстанцін Касяк, паэтэса Кацярына Масэ.
У праграме прагучаць вершы маладых аўтараў у іх выкананні і вершы аднаго з галоўных рэдактараў “Маладосці”, народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, якому сёлета споўнілася б 100 гадоў. Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін.
Пачатак у 21.05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: