У нядзелю, 28 лістапада, каталікі ўсяго свету пачынаюць падрыхтоўку да калядных святаў - Беларускае радыё правядзе прамую трансляцыю богаслужэння аб міры, адзінстве і згодзе. Першая нядзеля Адвэнту, напярэдадні каталіцкага Ражаства, напоўнена асаблівым сэнсам. Да яго прымеркаваны адметныя традыцыі і абрады. Гэта асаблівы перыяд для хрысціян.
Адзінства і мір - вялікая каштоўнасць як для асобнага чалавека, так і для дзяржавы ў цэлым. Беларусь заўсёды была прыкладам таго, як павінны ставіцца адзін да аднаго людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Этнаканфесійны мір можа быць моцным і даўгавечным толькі на аснове агульных каштоўнасцяў. У Беларусі вернікі разам стаяць на абароне агульнай Айчыны, паважаюць нацыянальныя традыцыі і дзяржаўныя сімвалы.
Гэта надзвычай актуальна сёння, калі па ўсім свеце адбываецца падзел і канфлікты. Людзі з трывогай выказваюцца супраць расколу нашага грамадства, асабліва, калі для гэтага выкарыстоўваюцца пачуцці вернікаў. На адрас Белтэлерадыёкампаніі рэгулярна паступаюць звароты ад прадстаўнікоў розных рэлігій, у якіх адзначаецца, як важна быць разам, захаваць мір і згоду на беларускай зямлі.
Просьбы аб гэтым пастаянна гучаць і ў малітвах. Аднак, з-за пандэміі многія вернікі не могуць наведваць храмы і прысутнічаць на службах. Адзінай магчымасцю далучыцца да духоўнага слова застаецца трансляцыя ў радыёэфіры набажэнстваў, зваротаў кіраўнікоў рэлігійных канфесій, духоўна-асветніцкіх праектаў.