
Барысаўскі БАТЭ сёння працягне барацьбу ў групавым этапе футбольнага турніру Ліга Еўропы УЕФА. Каманда Аляксандра Ермаковіча правядзе ў розыгрышы свой першы хатні матч. І так атрымалася, што адразу ў госці да беларускага чэмпіёна прыехаў... легендарны лонданскі «Арсенал». Знакамітых «кананіраў» сустракалі разам са шматлікімі балельшчыкамі англійскай каманды і нашы карэспандэнты. І з рэпартажа мы даведаемся, каму Сяргей Беркутаў і Павел Вішнякоў аддаюць свае перавагі.