- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- 3 июля - тематический радиодень «Дзень Незалежнасці»
- 3 ліпеня - тэматычны радыёдзень "Дзень незалежнасці"
3 ліпеня Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё правядзе тэматычны радыёдзень "Дзень незалежнасці», галоўнай асаблівасцю якога стане прамой радыёрэпартаж з цырымоніі ўскладання вянкоў да помніка Перамогі ў г.Мінску. У інфармацыйных выпусках запланаваны прамыя ўключэнні уласных карэспандэнтаў з абласцей Беларусі пра тое, як там адзначаецца галоўнае свята краіны.
Акрамя таго, у спецыяльным выпуску праграмы «Адкрытая пляцоўка» пойдзе гаворка аб патрыятычных акцыях Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Асаблівая ўвага будзе нададзена мерапрыемствам Года моладзі.
Тэматыцы года будзе прысвечаны і святочны выпуск праграмы «Маладыя таленты Беларусі», у якой са сваімі музычнымі віншаваннямі выступяць лаўрэаты аднайменнага Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
3 ліпеня ў радыёэфір выйдзе і спецыяльны выпуск літаратурнай перадачы «Дабравесце ад паэзіі». У яго аснове - радыёкампазіцыя «Салдацкай любоўю з'яднаны мы ўсе на вякі ...» па ваеннай лірыцы паэтаў, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: