Сустрэліся дзве бландзінкі. “Мы з мужам едзем у Італію,-сказала адна,-наведаем Рым і Венецыю, у Пізе палюбуемся на Эйфелеву вежу.” “Дарагая,-перабіла яе другая,-запомні раз і назаўсёды: у Пізе-Пізанская вежа,а Эйфелева-у Эйфелі!”
31 мая - сусветны дзень бландзінак, таму гаварыць у праграме “Бонус” (18:00) будзем пра людзей, якія маюць светлыя валасы і светлыя вочы. Дарэчы, толькі за апошнія 50 гадоў іх лік скараціўся з 49% да 14 % ад агульнай колькасці жыхароў планеты. А прычын некалькі. Адна з іх - у краінах, дзе больш людзей з цёмнымі валасамі, колькасць насельніцтва расце, а вось у сем’ях еўрапейцаў, якія з’яўляюцца носьбітамі “белакурага” гена, усё часцей нараджаецца толькі адно дзіця. Апошні чалавек са светлымі валасамі народзіцца, па меркаванні вучоных, у Фінляндыі, дзе жыве самая вялікая колькасць светлавалосых людзей на душу насельніцтва. Чаму так адбываецца, зразумець нескладана: натуральны бландзін - з’ява рэдкая, і знайсці сабе пару, таксама бландзіна ці бландзінку, ды яшчэ па каханні - адзін шанс на мільён. А ў вашай сям’і каго больш - цёмненькіх ці светленькіх?