Падзяліцца:
-40 долларов за баррель. Что происходит с ценой на нефть?
22 красавіка 2020
-40 долларов за баррель. Что происходит с ценой на нефть?

Ад 20 долараў да мінус 40, потым пад’ём да 18 і зноў адназначныя лічбы—амерыканскія горкі на нафтавым рынку працягваюцца. Пагадненне АПЕК+ аб скарачэнні здабычы спакой прынесла толькі на некалькі дзён, бо эксперты прагназуюць далейшае падзенне попыту. Празапас нафты таксама не набудзеш: захоўваць яе няма дзе. Чаму склалася такая сітуацыя з цэнамі на нафту, што далей будзе адбывацца на рынку і якіх цэн можна чакаць да канца года—абмяркоўвалі падчас он-лайн канферэнцыі кампаніі Аргус “ Глабальны рынак нафты 2020: выклікі часу. Вольга Сямашка выслухала меркаванні экспертаў. 

 

Нафтавы рынак працягвае здзіўляць. 20 красавіка ўвечары цана амерыканскай  WTI стала адмоўнай—упершыню ў гісторыі. Майскія кантракты абрынуліся на 300 працэнтаў і на адмоўным піку барэль гандляваўся па -40 долараў. Фактычна, гэта азначала, што інвестары былі гатовы даплаціць таму, хто забярэ ў іх нафту.  Як патлумачыў галоўны эканаміст “Аргус” Дэвид Файф, у адмоўныя значэнні нафта  сышла з-за  лішку прапановы. У “Аргус” яго ацэньваюць у 10-12 мільёнаў барэляў у суткі. Звязана такая сітуацыя са скарачэннем попыту з-за пандэміі каронавірусу. Фактычна стала транспартная галіна,   якая давала 60% спажывання нафтапрадуктаў. 

- Збольшага гэта сімптаматычна вялізнаму лішку тавару на рынку, але не менш важна і тое, што гэта тычыцца спецыфікі гандлю ф'ючэрснымі кантрактамі і блізкасці да выхаду ф'ючэрсаў з абарачэння. Тыя, у каго былі пазіцыі па гэтых ф'ючэрсах, якія міналі на наступны дзень, гатовыя былі даплаціць людзям са сваёй кішэні, каб у іх забралі гэтыя ф'ючэрсы, каб у іх не было на руках доўгіх пазіцый. Калі б такое адбылося, ім бы трэба было б прымаць фізічную пастаўку нафты ў маі. Таму тыя, у каго былі на руках ф'ючэрсныя кантракты, гатовыя былі заплаціць сваім патэнцыйным контрагентам, каб тыя ўзялі на сябе гэты груз.  

З 1 мая уступае у сілу пагадненне АПЕК+, якое прадугледжвае скарачэнне здабычы  на 9 мільёнаў 700 тысяч барэляў у суткі. Але на думку  вядучага эканаміста па Расіі і СНД  ВР Уладзіміра Дрэбянцова, лішак прапановы па-ранейшаму застанецца, таму што прагнозы па попыце пагаршаюцца.    

- Паўтара месяца таму асноўныя прагназісты лічылі, што проста не будзе росту спажывання нафты, а цяпер ужо гаворка ідзе пра тое, што ў гэтым годзе попыт упадзе больш чым на 20 млн у суткі. І гэта вельмі вялікая розніца. Таму што калі глядзець на тое, што зрабіў АПЕК +, справа ў тым што АПЕК + за "базу" узяў сітуацыю - узровень здабычы ў кастрычніку 2018 года. А свету трэба балансаваць зараз, у параўнанні з 1 кварталам 2020 года. І гэта зусім іншая сітуацыя. Мы бачым лічбу 9,7 барэляў, якія павінны сысці з рынку па пагадненні аб адміністрацыйным скарачэнні. Але калі мы параўнаем з 1 кварталам, на самай справе скарачэнне усяго 7,5 млн.

Нізкія і нават адмоўныя цэны на нафту тлумачыцца яшчэ і інфраструктурнымі праблемамі: захоўваць набытую нафту няма дзе. Патэнцыял наземных сховішчаў практычна вычарпаны. Стаўкі па фрахце танкераў узляцелі  ў разы.

- Рэзерваў на сушы не так шмат. Характэрны прыклад ЗША, якія валодаюць самымі вялікімі сховішчамі нафты і нафтапрадуктаў у свеце. Дык вось, чакаецца, што да лета 2020 года сховішчы будуць запоўненыя на 88%, а вышэй тэхнічна ўжо немагчыма, таму розныя гатункі нафты, розныя нафтапрадукты ніхто змешваць не будзе. Пасля гэтага, вядома, застаецца пытанне - куды нафту можна яшчэ заліць?.. І, натуральна, як і ў мінулыя крызісы, усе погляды звяртаюцца да плывучых сховішчаў, то бок да танкераў.

Што тычыцца цаны на нафту, у «Аргус» яе прагназуюць на ўзроўні 20 долараў за барэль у 2-гім квартале.  Дэвід Файф не выключыў, што такая цана можа пратрымацца да канца года.  

- У 2-м квартале 2020 года не ўдасца спыніць тэндэнцыю лішку матэрыялу на рынку, таму кошт нафты 20 даляраў ці нават ніжэй, хутчэй за ўсё, будзе актуальная і для гэтага квартала, і нават для 3-га квартала. Нават калі мы ўбачым некаторы ўмацаванне попыту і больш станоўчую сітуацыю з пандэміяй, тады ў 2021 годзе будуць перадумовы да аднаўлення кошты.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: