- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- 5 кастрычніка 2017 года - "Творчы вечар" з Галінай Шаблінскай
- 5 кастрычніка 2017 года - "Творчы вечар" з Галінай Шаблінскай
У новым вяшчальным сезоне праект “Творчы вечар” па чацвяргах будзе збіраць усіх прыхільнікаў беларускага мастацкага слова - літаратура, як нязменны складнік нашага жыцця, стане аб’ектам гутарак і дыскусій у радыёстудыі, што дазволіць нам вандраваць у часе і прасторы, спазнаючы дзень сённяшні праз гісторыю беларускай літаратуры.
Тэма першага выпуску - “Лёс пакалення ў слове, часе і сяброўстве”. Да 200-годдзя ўтварэння Таварыства філаматаў і філарэтаў.
Госці студыі – літаратуразнаўца, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ Ірына Багдановіч, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Зміцер Яцкевіч, дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ірына Бурдзялёва. На працягу праграмы будуць гучаць вершы Адама Міцкевіча ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шарова.
Пачатак эфіру ў 21.05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: