Падзяліцца:
«55 гадоў яскравага  жыцця» - «Творчы вечар» з Янай Хадоска
13 ліпеня 2021
«55 гадоў яскравага  жыцця» - «Творчы вечар» з Янай Хадоска

Заслужанаму калектыву фальклорнаму гурту «Купалінка» сёлета споўнілася 55 гадоў. Гэта дзесяцігоддзі яскравага жыцця. І кожнае дзесяцігоддзе пазначана новымі паваротамі лёсу, пошукам адметнай сцэнічнай формы, грунтоўнай паглыбленасці ў сутнасць народных традыцый. «Купалінака» - гэта яркі нацыянальны каларыт, сапраўдная беларускасць, любоў да народных вытокаў. Сваёй творчасцю «Купалінка» захоўвае, адраджае і папулярызуе традыцыі, звычаі народа Беларусі, сваім мастацтвам садзейнічае яго духоўнаму адраджэнню.

Госць праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска саліст фальклорнага гурта «Купалінка» Генадзь Цялькоў. Слухайце праграму 13 ліпеня ў 21:05 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: