Падзяліцца:
60-70 гады мінулага стагоддзя, «залатая  эпоха»  росквіту  манументальнага мастацтва, час, калі ствараліся легендарныя мемарыялы... – «Галерэя», 25.08.2019 (аўдыё)
25 жніўня 2019
60-70 гады мінулага стагоддзя, «залатая  эпоха»  росквіту  манументальнага мастацтва, час, калі ствараліся легендарныя мемарыялы... – «Галерэя», 25.08.2019 (аўдыё) «Сёлета спаўняецца 50 гадоў з дня адкрыцця Кургана Славы» – успамінае вядомы скульптар, лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Анатоль Арцімовіч. – Цяжка ён нам даваўся, ішлі навобмацак, прыступалі да ажыццяўлення той ці іншай ідэі і тут жа з імі развітваліся. Колькі творчых сустрэч было наконт знакамітага «кальца» і штыкоў, выяў пехацінцаў, вышыні кургана і яго «прапіскі» – бліжэй да дарогі, на яе левым баку ці на правым! Раіліся і нават спрачаліся, ці патрэбны поручні на ступеньках, якія вядуць на 70-мятровую вышыню!..» Пра гэта і не толькі – падчас сустрэчы з Анатолем Яфімавічам Арцімовічам – у аўтарскай праграме Валянціны Стэльмах «Галерэя» 25 жніўня ў 11-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: