Падзяліцца:
7 красавіка 2017
Сёння ў 15.00 у Вялікай студыі Дома радыё прадоўжыцца другі тур праекта-конкурсу на арыгінальнае выкананне Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь. У праслухоўванні прымуць удзел трынаццаць калектываў: Зводны калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у складзе: фальклорныя ансмаблі “Беларуская песня”, “Валачобнікі”, “Грамніцы”, духавы аркестр “Светач”. Народная харавая капэла “Дзянніца” Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Хор Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Зводны хор навучэнцаў малодшых класаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №19 г.Мінска. Хор «Piccoli» Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №5 г.Мінска. Народны ансамбль народнай песні “Гаманіна” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Студыя эстраднага вакала “Голас дзяцінства. Эстрадны калектыў “Ступені” Магілёўскай абласной філармоніі. Узорная вакальная студыя “Мікс”. Ансамбль народнай песні Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Ансамбль хлопчыкаў “Солерс” і хор “Актава” Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №8 г.Мінска. Народны ансамбль народной песні “Шчодрыца”. Дуэт Анастасія і Паліна Шкялёнак.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: