
Шматлікія дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны – вызвалення і дзейнасці партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі Беларусі – захоўваюцца ў тым ліку і ў фондах Нацыянальнага архіва Беларусі.
Апошнім часам архіў займаецца не толькі захаваннем нашай гісторыі, даследчай і навуковай працай, але і выданнем зборнікаў, кніг і брашур да той ці іншай юбілейнай даты. А не так даўно тут адкрылася выстава, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падрыхтавана яна сумесна з Дзяржаўным музеем ваеннай гісторыі Беларусі.
Аўтар і вядучая праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» Валянціна Стэльмах пабывала на гэтай выставе і пагутарыла з загадчыкам аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Міхаілам Скамарошчанкам.
Эфір праграмы – 3 лютага ў 16-40.