- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- 9 кастрычніка 2017 года - "Творчы вечар" з Віктарам Кісценем
- 9 кастрычніка 2017 года - "Творчы вечар" з Віктарам Кісценем

Героем праграмы стане піяніст Цімур Сергееня - у 70-х гадах ён быў, бадай, самым знакамітым вундэркіндам Мінска, а пасля і ўсяго Савецкага Саюза: у 4 гады – выступіў перад публікай з уласнымі фартэпіяннымі творамі, у 7 гадоў выйшаў на сцэну з Мінскім камерным аркестрам. Пра яго пісалі ў газетах, стваралі тэле- і радыёперадачы, японская тэлекампанія нават зняла фільм. Далей было навучанне ў вядучых прафесараў беларускай і маскоўскай кансерваторый, а ў самым канцы 1980-х гадоў, дзякуючы Цімуру, у Мінску з'явілася адна з першых беларускіх школ усходніх адзінаборстваў. Зараз піяніст жыве ў Бельгіі, дзе выкладае ў Вышэйшай школе мастацтваў і выступае з канцэртамі па ўсёй планеце.
20 верасня ў канцэртнай зале "Верхні горад" Цімур распачаў свой новы фартэпіянны цыкл "32 санаты Людвіга ван Бетховена". А 22 верасня пры арганізацыйнай падтрымцы нашай праграмы адбыўся творчы вечар у памяшканні Беларускага саюза кампазітараў. Больш за 2 гадзіны піяніст распавядаў пра сваё бачанне матывацыйнай арганізацыі сучаснага музычнага мастацтва, адказваў на пытанні вядучага Віктара Кісцяня і гледачоў, а таксама іграў на раялі папулярныя творы класічнага фартэпіяннага рэпертуару.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: