Падзяліцца:
8 мая 2015
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё правядзе 9 мая тэматычны радыёдзень "Дзень Перамогі". Слухачоў чакаюць спецыяльныя выпускі перадач, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі над фашызмам.

Галоўнай асаблівасцю дня стане прамы рэпартаж з параду войскаў Мінскага гарнізона і спартыўна-маладзёжнага шэсця «Нашы перамогі - табе, Беларусь». На працягу дня ў выпусках навін будуць гучаць прамыя ўключэнні са святочных пляцовак у сталіцы і рэгіёнах краіны.

У аснову публіцыстычнай перадачы «Эпізоды Вялікай вайны» (10:05) закладзены ўспаміны Герояў Савецкага Саюза.

У праграме «Актуальны мікрафон» (9:30) плануецца правядзенне сумеснага з Радыё Расіі міждзяржаўнага радыёмаста «Гарады-героі», удзельнікамі якога стануць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары Мінска і Масквы, а таксама прадстаўнікі маладзёжных арганізацый дзвюх краін. А ў 12:30 у сумесным з тэлерадыёвяшчальнай арганізацыяй Саюзнай дзяржавы праекце «Беларусь-Расія» мы распавядзем пра тое, як адзначаюць свята сталіцы нашых дзяржаў, як захоўваецца ў нашы дні памяць пра неўміручы подзвіг абаронцаў Айчыны.

У спецыяльных выпусках перадачы «Дабравесце ад паэзіі» (16:00 і 23:10) прагучаць вершы класікаў беларускай літаратуры на ваенную тэматыку.

Хвіліна маўчання светлай памяці загінуўшых у барацьбе супраць фашызму - у нашым радыёэфіры ў 17:55.

Праект «Тэатр Беларускага радыё» (21:00) прадставіць трэцюю (заключную) частку прэм'еры радыёспектакля пад назвай «І няма шляху чужога ...». Дзеянне адбываецца ў 1944-м годзе. У аснове аповесці - трагічны лёс жыхароў спаленай карнікамі беларускай вёскі Гуда.

Праграма «Беларуская калекцыя» (16:30) будзе прысвечана дабрачыннаму канцэрту "Дзень святой Перамогі" ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры.

На працягу дня выйдуць і спецыяльныя выпускі музычных праграм «Радыёла» (8:15), "Песні ваенных гадоў" (13:00), «Сустрэчы з песняй» (17:05). У перадачы па заяўках «Армейская пошта» (14:00, 15:20, 18:00, 19:40) прагучаць віншаванні, адрасаваныя ветэранам вайны, аднапалчанам, працаўнікам тылу, а таксама іх родным і блізкім.

Падрабязная праграма перадач на 9 мая:

  0.00 

Гімн Рэспублікі Беларусь.

  0.04

Навіны.

  0.10

Эпізоды Вялікай вайны.

  1.00

Навіны.

  1.05

Спорт.

  1.10

Канцэрт.

  2.00

Навіны.

  2.05

Накцюрны.

  3.00

Навіны планеты.

  3.05

Накцюрны (працяг).

  4.00

Канцэрт «Песні ваенных гадоў».

  5.00

Навіны.

  5.05

Канцэрт.

  5.17

Афіша.

  5.27

Канцэрт.

  5.39

Надвор’е.

  5.40

Літаратурны калейдаскоп.

  5.47

Канцэрт.

  6.00

Гімн Рэспублікі Беларусь.

  6.04

Навіны.

  6.10

Спорт.

  6.15

Свая зямля.

  6.40

Надвор’е.

  6.41

Афіша.

  6.51

Канцэрт.

  7.00

Навіны.

  7.10

Канцэрт.

  7.30

Святло душы.

  8.00

Навіны.

  8.10

Спорт.

  8.15

Радыёла.

  9.00

Сямейнае радыё.

  9.30

Актуальны мікрафон.

10.00

Навіны.

10.05

Эпізоды Вялікай вайны (паўтор).

10.55

Дзень Перамогі (тэматычная праграма).

12.30

Беларусь-Расія.

13.00

Канцэрт «Песні ваенных гадоў» (паўтор – 4.00).

14.00

Армейская пошта.

15.00

Навіны.

15.10

Спорт.

15.20

Армейская пошта (працяг).

16.00

Дабравесце ад паэзіі.

16.30

Беларуская калекцыя.

17.00

Навіны.

17.05

Сустрэчы з песняй.

17.55

Хвіліна маўчання.

18.00

Армейская пошта (працяг).

19.00

Навіны.

19.30

Спорт.

19.40

Армейская пошта (працяг).

21.00

Тэатр Беларускага радыё.

23.00

Навіны.

23.10

Дабравесце ад паэзіі.

23.40

Канцэрт.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: