- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- А вас цікавяць гузікі ад штаноў у якасці музейных экспанатаў? – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)
- А вас цікавяць гузікі ад штаноў у якасці музейных экспанатаў? – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)

Напачатку верасня ў японскім Кіота адбудзецца буйнейшая ў музейным свеце падзея – XXV Генеральная канферэнцыя Міжнароднага Савета Музеяў ICOM. У арганізацыю ўваходзяць больш чым 35 тысяч прафесіяналаў, якія працуюць у галінах, звязаных з музеямі і культурнай спадчынай, са 136 краін свету. Больш за 20 гадоў пры удзеле Беларускага камітэта ІСОМ у нашай краіне адбываюцца міжнародныя форумы, ствараюцца новыя музейныя аб'екты і турыстычныя маршруты. Старшыню Беларускага камітэта ІСОМ Таццяну Бембель аўтар праграмы «Творчы вечар» Віктара Кісцень распытаў, чым сёння цікавяць наведвальнікаў нашы музеі, як музей можа стаць папулярным турыстычным накірункам і што агульнага паміж музейнай сферай і лічбавай эканомікай.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: