
«Парк Перамогі» ў раёне «Камсамольскага возера», плошча Дзяржаўнага сцяга, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, бульвары па вуліцах Камсамольскай і Леніна – гэтыя і многія іншыя ландшафтныя аб’екты створаны калектывам пад кіраўніцтвам Ганны Аксёнавай. Сярод яе работ ёсць і прызнаныя ва ўсім свеце, і адзначаныя Дзяржаўнымі прэміямі, і тыя, што сталі пераможцамі і дыпламантамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў ландшафтнай архітэктуры.
Галоўны архітэктар праектаў майстэрні Генеральнага плана унітарнага прадпрыемства «Мінскпраект» Ганна Аксёнава – госця праграмы «Галерэя» з Валянцінай Стэльмах.
«Галерэя» ў эфіры – 14 красавіка ў 11-00.