Сёлета добры ўраджай сфарміраваны ў вытворчых садах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. На прыбаўку спрацаваў комплекс мер па агратэхніцы і прафілактыцы грыбковых інфекцый. Зараз ідзе збор яблыкаў і закладка на зімовае захоўванне. У рэспубліканскай асацыяцыі «Белсадгадавальнік» абяцаюць выканаць заданне па закладцы ў стабілізацыйныя фонды. Частку сабранага ўраджаю фермеры і спецыялізаваныя гаспадаркі маюць намер паставіць на экспарт.
Якія яблыкі сёлета канкурэнтаздольны? Чаму патрэбна з восені клапаціцца пра будучы ўраджай? Пра праблемы сезона і перспектывы развіцця самай даходнай галіны – у праграме «Свая зямля» 19 верасня ў 6-20 (паўтор у 23-00).

