Падзяліцца:
Адчуць сябе сапраўдным гаспадаром на зямлі – «Свая зямля», 25.05.2019 (відэаанонс)
24 Мая 2019
Адчуць сябе сапраўдным гаспадаром на зямлі – «Свая зямля», 25.05.2019 (відэаанонс) Руслан Гаманчук з Гродна пераехаў ў вёску адразу пасля атрымання дыплома агранома - выбар прафесіі і месца жыхарства звязаны з даўняй марай стаць сапраўдным гаспадаром на зямлі. Настаўнікі па жыцці паверылі ў яго настойлівую і аптымістычную натуру, а таксама творчы падыход да адраджэння лепшых сялянскіх традыцый. Сёння старшыня сельгаспрадпрыемства «Ніва-2003» Руслан Гаманчук апраўдвае давер вяскоўцаў і ўмела арганізуе калектыў аднадумцаў на прыбытковую дзейнасць. Госць праграмы «Свая зямля» падзеліцца планамі і вызначыць пастулаты шчаслівага жыцця ў беларускай вёсцы. Эфір – 25 мая ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=7-hfAYUh47E&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: