Адрасы шчаслівага сельскага жыцця - «Свая зямля», 3 ліпеня на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Па традыцыі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь работнікі «Агракамбіната Сноў» Нясвіжскага раёна сустракаюць з пры ўзнятым настроем. Па асноўных пазіцыях павялічылі вытворчасць сельгаспрадукцыі. Ва ўмовах санкцый ЕС у экспарце ўзялі накірунак на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. Стабільны даход ад актыўнага гандлю дазваляе абнаўляць тэхніку, асвойваць сучасныя тэхналогіі і паляпшаць сацыяльную інфраструктуру. Сімвалічна, да свята 18 працаўнікоў сельгаспрадпрыемства днямі сталі навасёламі. Старшыня «Агракамбіната Сноў» Мікалай Радаман падзеліцца пастулатамі годнага жыцця на вёсцы.
У другой частцы аўтар праграмы Святлана Башылава пазнаёміць з сумленнымі і шчаслівымі работнікамі адкрытага акцыянернага таварыства «Косіна» Лагойскага раёна. За павышэнне эфектыўнасці сельгаспрадпрыемства занесена на рэспубліканскую дошку гонару.
У чым сакрэт перамогі? Пра што мараць вяскоўцы? Якой долі жадаюць сваім дзецям і ўнукам? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.