- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Афіша “Тэатра Беларускага радыё” 04-10.07.2016
- Афіша “Тэатра Беларускага радыё” 04-10.07.2016

4-7 ліпеня ў "Тэатры Беларускага радыё" – радыёспектакль “…І няма шляху чужога” паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Уладзіміра Саламахі.
Аўтары інсцэніроўкі для радыё – Уладзімір Саламаха і Галіна Шаблінская. Рэжысёр-пастаноўшчык Алег Вінярскі, гукарэжысёр Валерый Бяляеў.
Ролі выконваюць: народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Сяргей Журавель, Арнольд Памазан, Мікалай Кірычэнка, Марыя Захарэвіч, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава, Леанід Улашчанка, Уладзімір Мішчанчук, артысты Андрэй Кавальчук, Віктар Моўчан, Павел Церахаў, Андрэй Каралевіч.
Музыка кампазітара Дзмітрыя Смольскага ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Дырыжор Валерый Сарока.
Год запісу – 2015. Прэм’ера была падрыхтавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі.
8-10 ліпеня -- радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Тутэйшыя” па вядомай п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін, музыка кампазітара Уладзіміра Кур’яна. Рэжысёр радыёверсіі -- Ліка Пташук, гукарэжысёр – Ларыса Гаршунова, рэдактар – Галіна Шаблінская.
У галоўнай ролі Мікіты Зносака -- народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, Гануля Зношчыха, яго маці – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч.
Год запісу – 2011.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: