- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Афіша “Тэатра Беларускага радыё” (25–31.07.2016)
- Афіша “Тэатра Беларускага радыё” (25–31.07.2016)

25 ліпеня - дзень светлай памяці пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Прагучыць радыёпастаноўка “Кніганошы” паводле яго аднайменнай навелы. Рэжысёр Марына Троіцкая. У ролі Буткевіча – народны артыст СССР Віктар Тарасаў, Гануся – артыстка Ала Доўгая, Корч – народны артыст СССР Барыс Платонаў. Год запісу – 1965-ы.
26 і 27 ліпеня - радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Каварства і каханне” па аднайменнай трагедыі Фрыдрыха Шылера. Пераклад на беларускую мову Максіма Лужаніна. Рэжысёр пастаноўкі – народны артыст СССР Леанід Рахленка. У галоўных ролях Луізы і Фердынанда -- заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Таццяна Аляксеева і Барыс Кудраўцаў. Год запісу – 1953-ці.
28-29 ліпеня - радыёспектакль “Пунсовыя ветразі” паводле аднайменнай кнігі Аляксандра Грына. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Тамара Абакумоўская, музыка кампазітара Уладзіміра Прохарава, рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўных ролях Асоль і Грэя – артысты Таццяна Баўкалава і Аляксандр Шароў. Год запісу 1985-ы.
30-31 ліпеня - радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага “Соль” па п’есе Алеся Петрашкевіча. Рэжысёр-пастаноўшчык – Барыс Глаголін, рэжысёр радыёкампазіцыі Соф’я Гурыч. У галоўных ролях старшыні райвыканкама Івана Крывіча і генеральнага дырэктара камбіната Хазяінава – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шэлестаў і народны артыст Беларусі Юрый Сідараў. Год запісу – 1983-ці.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: