Падзяліцца:
Афіша «Тэатра Беларускага радыё» – «Юбілейны тыдзень» Кузьмы Чорнага  з 23 па 29.06.2025
23 чэрвеня 2025
Афіша «Тэатра Беларускага радыё» – «Юбілейны тыдзень» Кузьмы Чорнага  з 23 па 29.06.2025

На працягу тыдня з 23 па 29 чэрвеня ў «Тэатры Беларускага радыё» – «Юбілейны тыдзень» класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага да 125-годдзя з дня нараджэння.

Падчас «Юбілейнага тыдня» ў «Тэатры Беларускага радыё» прагучаць:

23 чэрвеня – радыёпастаноўка «Вялікае сэрца» паводле аднайменнага апавядання;

24 чэрвеня – інсцэніраванае апавяданне «Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў» у выкананні народнага артыста СССР Барыса Платонава;

25-26 чэрвеня – радыёспектакль «Бацькаўшчына»;

27 чэрвеняінсцэніраванае апавяданне «Дарагуся»;

28 чэрвеня – радыёспектакль «Вераснёвыя ночы» паводле аднайменнага апавядання;

29 чэрвеня – радыёспектакль «Насцечка» паводле аднайменнай аповесці.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: