Падзяліцца:
Афіша «Тэатра Беларускага радыё» – «Юбілейны тыдзень» Уладзіміра Караткевіча з  24 па 30.11.2025
24 лістапада 2025
Афіша «Тэатра Беларускага радыё» – «Юбілейны тыдзень» Уладзіміра Караткевіча з  24 па 30.11.2025

На працягу тыдня з 24 па 30 лістапада ў «Тэатры Беларускага радыё» – «Юбілейны тыдзень» пісьменніка Уладзіміра Караткевіча да 95-годдзя з дня нараджэння.

Вывучаць яго спадчыну можна не толькі па выдадзеных кнігах, але і паводле перастварэння твораў пісьменніка сродкамі аўдыязапісу. На Беларускім радыё, можна сказаць, створаны асобны радыётэатр Караткевіча, рэпертуар якога налічвае амаль 40 назваў мастацкіх работ. І ў нашых слухачоў ёсць магчымасць быць сведкамі гэтага багацейшага аўдыясвету, у якім жывуць і дзейнічаюць героі класіка беларускай літаратуры.

У «Тэатры Беларускага радыё» на працягу «Юбілейнага тыдня» прагучаць два радыёспектаклі паводле вядомых і любімых чытачамі твораў Уладзіміра Караткевіча:

24-26 лістапада«Севярын і Гражына»радыёспектакль паводле паэмы ў прозе «Чазенія»;

27-30 лістапада«Чорны замак Альшанскі»радыёспектакль паводле аднайменнага рамана.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: