Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 05.07 па 11.07.2021
5 ліпеня 2021
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 05.07 па 11.07.2021

На працягу тыдня з 5 па 11 ліпеня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

  • 5-6 ліпеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Паўлінка” па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

  • 7 ліпеня – радыёпастаноўка “Яна і Я” па матывах аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

  • 8 ліпеня – музычны радыёспектакль “Купалава кола” па п’есе пісьменніцы Галіны Багданавай, музыка кампазітара Леаніда Захлеўнага;

  • 9 ліпеня – радыёспектакль “Мой Робін Гуд” па аднайменнай п’есе драматурга Сяргея Булыгі;

  • 10-11 ліпеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Каварства і каханне” па аднайменнай трагедыі нямецкага драматурга Фрыдрыха Шылера.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: