Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 1 па 7.01.2024
1 студзеня 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 1 па 7.01.2024

На працягу тыдня з 1 па 7 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

1 студзеня – музычны радыёспектакль «Маленькі прынц» паводле аповесці пісьменніка Антуана дэ Сент-Экзюперы, аўтар музыкі – кампазітар Яўген Глебаў;

2 студзеня – радыёпастаноўка «Іван Світаннік» паводле аднайменнай беларускай народнай казкі;

3-4 студзеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Несцерка» па п’есе драматурга Віталя Вольскага;

5 студзеня – радыёспектакль «Аповесць пра міжпланетнага пажарніка» паводле аднайменнай казкі-фантазіі пісьменніцы Раісы Баравіковай;

6 студзеня – радыёпастаноўка «Яна і я» па матывах аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

7 студзеня – радыёспектакль «Калядная рапсодыя» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: