Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 1 па 7.05.2023
1 мая 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 1 па 7.05.2023

На працягу тыдня з 1 па 7 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

1 мая – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Мудрамер» па п’есе драматурга Мікалая Матукоўскага;

2-3 мая – радыёспектакль «451 градус па Фарэнгейту» паводле аднайменнага рамана амерыканскага пісьменніка-фантаста Рэя Брэдберы;

4-5 мая – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Соль» па п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча;

6-7 мая – радыёспектакль «Палескія рабінзоны» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Янкі Маўра.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: