Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 1 па 7.11.2021
1 лістапада 2021
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 1 па 7.11.2021

На працягу тыдня з 1 па 7 лістапада 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

1-3 лістапада – радыёспектакль «Новая зямля» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;

3 лістапада – кампазіцыя «Вобразы мілыя роднага краю…» паводле вершаў Якуба Коласа – да яго Дня нараджэння;

4 лістапада – радыёпастаноўка «Сіняя-сіняя» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;

5-6 лістапада – радыёспектакль «Пастка» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;

7 лістапада – радыёспектакль «Вераснёвыя ночы» паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: