Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 1 па 7.12.2025
1 снежня 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 1 па 7.12.2025

На працягу тыдня з 1 па 7 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

1 снежня – радыёспектакль «Рамантычная гісторыя» паводле аднайменнага апавядання Валерыя Паваляева;

2-4 снежнярадыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Рамэо і Джульета» паводле аднайменнай трагедыі англійскага драматурга Уільяма Шэкспіра;

5 снежня – музычны радыёспектакль «Кот Максім» па матывах беларускай народнай казкі;

6 снежнярадыёспектакль «Дарога ў Хатынь» паводле аповесці пісьменніка Барыса Сачанкі;

7 снежнярадыёспектакль «Насцечка» паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: