На працягу тыдня з 10 па 16 лютага праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
10 лютага – радыёпастаноўка «Сіняя-сіняя...» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
11-12 лютага – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пяць вечароў» па аднайменнай п’есе драматурга Аляксандра Валодзіна;
13-14 лютага – радыёспектакль «Шаўковыя травы» па аднайменнай п’есе драматурга Анатоля Дзялендзіка;
15 лютага – да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі – радыёпастаноўка «Першыя канікулы» паводле аповесці «Вайна каля Цітавай копанкі»;
16 лютага – да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі – радыёпастаноўка «Ці правы Дон Кіхот» паводле аповесці «Бульба».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).