На працягу тыдня з 10 па 16 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
10 сакавіка – радыёпастаноўка «Сок манга» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука;
11-12 сакавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Порт-Артур» паводле аднайменнага рамана рускага пісьменніка Аляксандра Сцяпанава;
13-16 сакавіка – радыёспектакль «Сёстры Дастаеўскія» па гістарычнай п’есе драматурга Ягора Конева.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).