Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 10 па 16.05.2021
10 мая 2021
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 10 па 16.05.2021

На працягу тыдня з 10 па 16 мая 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

10 мая – радыёспектакль «Адзін лапаць, адзін чунь» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Міхася Стральцова, кампазіцыя «Суровы час» паводле ваенных вершаў паэта Пятра Глебкі;

11 мая – радыёспектакль «Нельга забыць» па раману пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «Леаніды не вернуцца да Зямлі»;

12 мая – радыёкампазіцыя «Сцяг брыгады» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова;

13 мая – радыёпастаноўка «Максімка» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука;

14-15 мая – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» па п’есе драматурга Уладзіміра Бутрамеева «Крык на хутары»;

16 мая – радыёспектакль «Мядзвежыя сны» па п’есе драматурга Сяргея Булыгі.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: