Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 10 па 16.06.2024
10 чэрвеня 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 10 па 16.06.2024

На працягу тыдня з 10 па 16 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

10-11 чэрвеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пігмаліён» па п’есе англійскага драматурга Бернарда Шоу;

12 чэрвеня«Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» – радыёпастаноўка «Блакада» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна;

13-14 чэрвеня – радыёпастаноўка «Данік дужэе» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля «Сірочы хлеб»;

15-16 чэрвеня – радыёпастаноўка «Шкляныя горы» паводле аднайменнай беларускай народнай казкі.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: