На працягу тыдня з 10 па 16 студзеня 2022 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
10-11 студзеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Снежная каралева» па п’есе Яўгена Шварца паводле аднайменнай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена;
12-13 студзеня – радыёспектакль «Пунсовыя ветразі» паводле аднайменнай аповесці-феерыі пісьменніка Аляксандра Грына;
14-15 студзеня – радыёпастаноўка «Шкляныя горы» паводле аднайменнай беларускай народнай казкі;
16 студзеня – музычны радыёспектакль «Сіняя світа налева пашыта» паводле беларускай народнай казкі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.