На працягу тыдня з 11 па 17 студзеня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
11 студзеня – радыёспектакль «Наталі» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Івана Буніна;
12 студзеня – вадэвіль «Дзіўная справа» паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Міхася Чарота;
13 студзеня, напярэдадні старога Новага года – радыёспектакль «Навагодні дэтэктыў» па п’есе драматурга Пятра Васючэнкі;
14 студзеня – музычны радыёспектакль «Калядная быль» паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсена «Елка»;
15 студзеня – радыёспектакль «Балада пра белую вішню» па п’есе драматурга Святланы Клімковіч;
16 студзеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Чорная панна Нясвіжа» па п’есе драматурга Аляксея Дударава;
17 студзеня – радыёспектакль «Рамантычная гісторыя» паводле апавядання Валерыя Паваляева.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.