На працягу тыдня з 11 па 17 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
11-13 сакавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Жыццё Карыцына» па аднайменнай п’есе драматурга Алены Паповай;
14 сакавіка – радыёпастаноўка «Цікаўны Янка» паводле беларускай народнай казкі;
15 сакавіка – «Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»: радыёпастаноўка «Сцяг брыгады» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова;
16-17 сакавіка – радыёспектакль «Бацькаўшчына» па п’есе класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).