На працягу тыдня з 11 па 17 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
11 мая – радыёпастаноўка «Кніганошы» паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
12 мая – радыёпастаноўка «Казка пра мёртвую царэўну і пра сем асілкаў» паводле вядомага твора Аляксандра Пушкіна ў перакладзе на беларускую мову Алеся Якімовіча;
13-14 мая – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» паводле п’есы драматурга Уладзіміра Бутрамеева «Крык на хутары»;
15-16 мая – радыёспектакль «Белая знічка» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Савіцкага;
17 мая – радыёспектакль «Сасна пры дарозе» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).