На працягу тыдня з 11 па 17 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
11-12 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Лявоніха на арбіце» па аднайменнай камедыі народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка;
13 лістапада – да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – радыёспектакль «Адна» паводле аднайменнага апавядання народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;
14-15 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Мудрамер» па п’есе драматурга Мікалая Матукоўскага;
16-17 лістапада – радыёспектакль «Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам» паводле аповесці рускага класіка Мікалая Гогаля.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).