Падзяліцца:
АФИША «ТЕАТРА БЕЛОРУССКОГО РАДИО» з 11 па 17.12.2023
11 снежня 2023
АФИША «ТЕАТРА БЕЛОРУССКОГО РАДИО» з 11 па 17.12.2023

Радыёспектаклі паводле твораў беларускіх і замежных аўтараў з фондаў Беларускага радыё, прэм'еры ў перадачы «Тэатр Беларускага радыё» - штодня ў 22.05 (таксама пасля апоўначы ў 2.05).

На працягу тыдня з 11 па 17 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

11 снежня – радыёспектакль «Рамантычная гісторыя» паводле аднайменнага апавядання Валерыя Паваляева,

12-13 снежня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Хто смяецца апошнім» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы,

14-15 снежня – радыёспектакль «Жураўліны крык» паводле аднайменай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава,

16-17 снежня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Позняе каханне» па п’есе драматурга Аляксандра Астроўскага.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: