На працягу тыдня з 11 па 17 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
11-12 ліпеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Ліса і вінаград» па п’есе бразільскага драматурга Гільермі Фігейрэду.
13 ліпеня – радыёспектакль «Мост» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, частка 1-я.
Увага! 14 ліпеня, у сувязі з прамой трансляцыяй цырымоніі адкрыцця фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», «Тэатра Беларускага радыё» у эфіры не будзе!
15 ліпеня – радыёспектакль «Мост» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, частка 2-я, заключная.
16 ліпеня з 22.05 да 24.00 – радыёспектакль «Грот Афаліны» паводле прыгодніцкай аповесці пісьменніка Паўла Місько, часткі 1-я і 2-я.
17 ліпеня у звычайны час – радыёспектакль «Грот Афаліны» паводле прыгодніцкай аповесці пісьменніка Паўла Місько, частка 3-я, заключная.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).