На працягу тыдня з 12 па 15 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
12-13 мая – да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – радыёспектакль «Новая зямля» паводле аднайменнай паэмы;
14-15 мая – радыёпастаноўка «Шкляныя горы» паводле аднайменнай беларускай народнай казкі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).