На працягу тыдня з 12 па 18 лютага праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
12 лютага – радыёспектакль «Пасля разводу» па аднайменнай п’есе пісьменніка Леаніда Левановіча;
13-14 лютага – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Праўда добра, а шчасце лепш» па аднайменнай п’есе рускага класіка Аляксандра Астроўскага;
15-16 лютага – радыёспектакль «Адзін лапаць, адзін чунь» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Міхася Стральцова;
17-18 лютага – радыёспектакль «Паляванне на Апошняга Жураўля» паводле аповесці пісьменніка Алеся Жука.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).