На працягу тыдня з 12 па 18 красавіка 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
12 красавіка – радыёспектакль «Як Мікітуля сяброў знайшоў» паводле п’есы-казкі пісьменніка Георгія Марчука «Тушканчык і чароўны чамаданчык»;
13-14 красавіка – радыёспектакль «451 градус па Фарэнгейту» паводле аднайменнага рамана амерыканскага пісьменніка-фантаста Рэя Брэдберы;
15 красавіка – радыёпастаноўка «Альпійская балада» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
16-18 красавіка – радыёспектакль «Магнаты і сірата. Соф’я, князёўна Слуцкая» па аднайменнай гістарычнай драме класіка беларускай літаратуры Уладзіслава Сыракомлі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.