На працягу тыдня з 12 па 18 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
12-13 жніўня – радыёспектакль «Месяц Межань» паводле апавядання пісьменніка Яўгена Радкевіча;
14-16 жніўня – Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Знак бяды» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
17-18 жніўня – музычны радыёспектакль «Маленькі прынц» паводле аповесці французскага пісьменніка Антуана дэ Сент-Экзюперы.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).