На працягу тыдня з 13 па 19 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
13-15 сакавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Рамэа і Джульета» паводле трагедыі Уільяма Шэкспіра;
16-18 сакавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «І змоўклі птушкі» паводле аднайменнай п’есы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;
19 сакавіка – радыёпастаноўка «Прыліпала» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).