На працягу тыдня з 13 па 19 красавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
13 красавіка – радыёпастаноўка «Аддай тое, што дома не пакінуў» паводле беларускай народнай казкі ў апрацоўцы Алеся Якімовіча;
14-15 красавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паводле казкі Сяргея Аксакава «Пунсовая кветачка»;
16-17 красавіка – радыёспектакль «Апошняя пастараль» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Адамовіча;
18-19 красавіка – радыёспектакль «Пра Якуба і пра Квету» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Паўла Францоўза.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).