На працягу тыдня з 13 па 19 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
13-14 чэрвеня – радыёспектакль «Вуліца Пятра Блахіна» па п’есе Іосіфа Скурко;
15-16 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Нашчадкі Рабурдэна» па аднайменнай камедыі французскага пісьменніка Эміля Заля;
17 чэрвеня – радыёспектакль «Збянтэжаны Саўка» па вядомым вадэвілі пісьменніка Леапольда Родзевіча;
18-19 чэрвеня – да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – радыёпастаноўка «Дрыгва» паводле аднайменнай аповесці, а таксама інсцэніраванае апавяданне «Нёманаў дар».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).