Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 14 па 20 сакавіка 2022
13 сакавіка 2022
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 14 па 20 сакавіка 2022

На працягу тыдня з 14 па 20 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

14-15 сакавіка – радыёспектакль «Палескія рабінзоны» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Янкі Маўра;

16 сакавіка – радыёпастаноўка «Мядзведжыя сны» па п’есе пісьменніка Сяргея Булыгі;

17-18 сакавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Каварства і каханне» па аднайменнай трагедыі нямецкага драматурга Фрыдрыха Шылера;

19-20 сакавіка – радыёспектакль «Адзін лапаць, адзін чунь» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Міхася Стральцова.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: