На працягу тыдня з 15 па 21 лютага 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
15-16 лютага – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Рамэо і Джульета» паводле трагедыі Уільяма Шэкспіра;
17 лютага – інсцэніраванае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі «Трымценне дубовага лісця»;
18 лютага – радыёспектакль «Чалавек, які вельмі любіў літаратуру» паводле аднайменнай аповесці грузінскага пісьменніка Гурама Дачанашвілі;
19 лютага – радыёспектакль «Дарога на дваіх» па п’есе Мівы Калошка;
20-21 лютага – радыёспектакль «Паляванне на Апошняга Жураўля» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Жука.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.