На працягу тыдня з 15 па 21 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
15-16 чэрвеня – радыёспектакль «Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам» паводле аповесці рускага класіка Мікалая Гогаля;
17-19 чэрвеня – радыёспектакль «Грот афаліны» паводле аповесці пісьменніка Паўла Місько;
20-21 чэрвеня – радыёспектакль «Руіны страляюць ва ўпор» паводле дакументальнай аповесці пісьменніка Івана Новікава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).