На працягу тыдня з 15 па 21 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
15-17 снежня – радыёспектакль «Пушча» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Віктара Карамазава;
18-19 снежня – радыёспектакль «Жаніцьба» паводле аднайменнай п’есы рускага класіка Мікалая Гогаля;
20 снежня – інсцэніраванае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа «У завіруху»;
21 снежня – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца «Жанчыны».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).