На працягу тыдня з 15 па 21 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
15 жніўня – інсцэніраваныя старонкі рамана пісьменніка Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта»;
16-18 жніўня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Парог» па аднайменнай п’есе драматурга Аляксея Дударава;
19-20 жніўня – музычны радыёспектакль «Маленькі прынц» паводле аповесці французскага пісьменніка Антуана дэ Сент-Экзюперы, кампазітар Яўген Глебаў;
21 жніўня – музычны радыёспектакль «Прыгоды новага Калабка» па п’есе драматурга Пятра Васючэнкі, кампазітар Уладзімір Казбанаў.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).